Top.Mail.Ru

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 42 прадстаўніцы Мінскай вобласці

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, 6 сакавіка, у Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ордэна Маці прадстаўніцам Мінскай вобласці. Гэтай узнагароды ўдастоены 42 беларускі — шматдзетныя маці.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка падкрэсліў, што шматдзетныя маці прадстаўляюць не толькі розныя куточкі цэнтральнага рэгіёна, але і самыя розныя сферы дзейнасці.

«Сёння мы ўшаноўваем самых сапраўдных маці-гераінь, якіх аб’ядноўвае прыклад кахання і клопату, — адзначыў губернатар. — Вы выхоўваеце не адно, а некалькі пакаленняў, укладваючы душу ў кожнае дзіця, фарміруючы адказных грамадзян сваёй краіны. Уручэнне ордэна Маці — гэта падзяка ўсяго грамадства за тую светлую энергію, якую вы дорыце сваім сем’ям».

Ён таксама дадаў, што ў рэгіёне колькасць шматдзетных сем’яў расце. Цяпер іх налічваецца звыш 21 тысячы, у іх выхоўваюцца каля 70 тысяч дзяцей. На дзяржаўным узроўні робіцца шмат, каб жыццё гэтых сем’яў было дастойным, камфортным і шчаслівым.

«Кожны год у вобласці ўзводзяцца дзіцячыя сады і школы, медустановы, будуецца жыллё, і мы будзем прадаўжаць гэтыя праекты, інвесціруючы ў будучыню сваёй краіны», — падкрэсліў Аляксей Кушнарэнка. Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна таксама пажадаў мамам і іх сем’ям міру, дабра, дабрабыту і шчасця.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота БелТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю