Top.Mail.Ru
127

П'яны пасажыр цягніка Віцебск—Мінск ударыў спадарожніка нажом у шыю, пацярпелы ў рэанімацыі

Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб замаху на забойства з хуліганскіх памкненняў. Пра гэта БелТА паведамілі ва УСК па Мінскай вобласці.

Па даных следства, 12 лютага каля станцыі Барысаў 36-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Езярышча Віцебскай вобласці, знаходзячыся ў цягніку Віцебск — Мінск у стане алкагольнага ап’янення, напаў на іншага пасажыра. П’яны мужчына, маючы білет на верхняе месца, заняў бакавое. Ён паводзіў сябе непрыстойна: чапляўся да замежніка з роспытамі і адпускаў пахабныя каментарыі ў адрас дзяўчыны. Пры гэтым працягваў ужываць алкаголь, дадаючы яго ў чай, прынесены правадніцай. Паміж ім і суседам пачалася слоўная сварка. Хуліган стаў пагражаць спадарожніку фізічнай расправай. На станцыі Барысаў каля 18.00 мужчыны дамовіліся выйсці з цягніка, каб «разабрацца» на вуліцы. Аднак, пакуль цягнік стаяў на станцыі, п’яны пасажыр раптам устаў і нанёс удар складаным нажом у вобласць шыі свайму «крыўдзіцелю», 45-гадоваму ўраджэнцу Бярэзінскага раёна. У гэты ж моман цягнік крануўся.

Відавочцы пачалі аказваць дапамогу пацярпеламу. Ужо на наступнай станцыі, у Жодзіне, ён быў неадкладна шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Медыкі дыягнаставалі ў яго колата-рэзанае раненне шыі з пашкоджаннем сонных артэрый, а таксама ярэмных вен. Дадзеныя траўмы адносяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў. 

Нападаючага затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У дачыненні да яго Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 14 і п. 13 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства з хуліганскіх памкненняў) КК. Расследаванне абставінаў здарэння працягваецца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю