Top.Mail.Ru

П’яны жыхар Клічава пасадзіў школьніка за руль — у ДТЗ загінуў пасажыр

П'яны жыхар Клічава перадаў ключы ад аўтамабіля школьніку. Той не справіўся з кіраваннем, і машына вылецела ў кювет. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.

Увечары 21 чэрвеня 36-гадовы п’яны жыхар Клічава перадаў ключы ад аўтамабіля Opel Astra 16-гадоваму школьніку, а сам заняў пасажырскае месца. На заднім сядзенні знаходзіліся яшчэ тры чалавекі: 16-гадовы навучэнец каледжа і дзве 15-гадовыя аднакласніцы падлетка. На дарозе Клічаў — Смалярня — Буднева ў Клічаўскім раёне школьнік не справіўся з кіраваннем. Машына вылецела ў кювет і некалькі разоў перакулілася. Адразу пасля ДТЗ 36-гадовы ўладальнік аўтамабіля ўцёк з месца здарэння. Непаўналетні кіроўца дапамог пацярпелым дзяўчатам, выклікаў экстранныя службы і заставаўся на месцы да прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі. У выніку аварыі загінуў 16-гадовы пасажыр, адна з дзяўчат шпіталізаваная.

У дачыненні да падлетка заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК. На допыце юнак растлумачыў, што сесці за руль яго папрасіў дарослы знаёмы.

Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўладальніка іншамаркі, які скрыўся. У дачыненні да яго следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 318 (допуск да кіравання транспартным сродкам асобы, якая загадзя не мела права кіравання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК. У цяперашні час праводзіцца комплекс следчых дзеянняў для ўстанаўлення ўсіх абставінаў трагедыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю