У Мінскай вобласці 22-23 снежня праходзіць традыцыйная акцыя «Адзіная Міншчына — сэрца Беларусі». У ёй прымаюць удзел абласныя арганізацыі, структурныя падраздзяленні Мінскага аблвыканкама, а таксама структуры прафсаюзаў, грамадскія аб’яднанні і райгарвыканкамы. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Акцыя праходзіць у фармаце аўтапрабегу. Па маршруце ўдзельнікі наведваюць дзіцячыя дамы і інтэрнаты, размешчаныя ў розных рэгіёнах Міншчыны. Акрамя таго, удзельнікі прыбіраюцца ў касцюмы казачных персанажаў, водзяць карагоды і выконваюць розныя творы. Дзеці расказваюць вершы, танцуюць і весяляцца.

Сёлета навагодняя абласная дабрачынная акцыя праходзіць у 9 раёнах Мінскай вобласці з наведваннем 11 аб’ектаў сацыяльнай накіраванасці. Сярод іх — дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сацыяльныя прытулкі і іншыя ўстановы.
Старт акцыі сёлета быў дадзены ў Пухавіцкім раёне. Першым пунктам маршруту стане гарадскі пасёлак Рудзенск. Удзельнікі наведаюць дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца сем дзяцей.