Ужо не першы дзень у акаўнтах сацсетак жыхароў Лагойска можна ўбачыць фота і відэа бусла. Птушку здымаюць, калі яна разгульвае ў ваколіцах возера, якое знаходзіцца ў раёне аўтастанцыі. Таксама сімвал шчасця быў заўважаны каля дома № 1 на Гайненскай шашы, паведамляе «Мінская Праўда».
Бусел мірна ходзіць па горадзе і займаецца сваімі справамі. Яго з’яўленне выклікае ў людзей шмат станоўчых эмоцый.
Напрыклад, 19 жніўня, раніцай жыхарка Лагойска зняла ролік пра тое, як птушка стаіць на тратуары каля стаянкі таксі.
— Бусел спрабаваў з’ехаць кудысьці, але доўга не мог выбраць — на таксі або на аўтобусе, — жартаўліва падпісала відэа жыхарка Лагойска.