Рух па «ўсходнім калідоры».
Рух па «ўсходнім калідоры».
Сёлета ў першым паўгоддзі па «ўсходнім калідоры» ў рамках міжнародных чыгуначных грузаперавозак Кітай—Еўропа прайшло амаль 2500 грузавых цягнікоў, якімі было перавезена звыш 252,3 тысячы стандартных кантэйнераў, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі дзейнічаюць тры калідоры чыгуначных грузавых маршрутаў Кітай—Еўропа. У прыватнасці, «усходні калідор» праходзіць праз КПП Маньчжоўлі (аўтаномны раён Унутраная Манголія, Паўночны Кітай), Суйфэньхэ (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай) або Тунцзян (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай). На сённяшні дзень па гэтым напрамку адкрыта 27 маршрутаў, якія ахопліваюць 14 краін.