Top.Mail.Ru
95

Па патрабаванні пракуратуры Шумілінскага раёна адменена працэдура дзяржзакупкі на 350 тыс. рублёў

Па патрабаванні пракуратуры Шумілінскага раёна адменена незаконная працэдура дзяржзакупкі на суму больш за 350 тыс. рублёў. Пра гэта паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці, перадае БелТА.



Пракуратура Шумілінскага раёна пры ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у адной з арганізацый выявіла парушэнні ў сферы дзяржаўных закупак. Паводле абз. 12 ч. 1 арт. 25 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй» парушэнне дзяржаўнай службовай або прыраўнаванай да яе асобай устаноўленага актамі заканадаўства парадку правядзення конкурсаў, аўкцыёнаў, працэдур закупак з’яўляецца правапарушэннем, якія ствараюць умовы для карупцыі.

У прыватнасці, пры вывучэнні размешчанага на электроннай гандлёвай пляцоўцы запрашэння да працэдуры закупкі па выбары арганізацыі для аказання паслуг па распрацоўцы канцэпцыі па азеляненні тэрыторыі прадпрыемства ўстаноўлена, што аўкцыённыя дакументы не ўтрымлівалі абавязковых патрабаванняў, што прад’яўляюцца да ўдзельнікаў працэдуры. У дачыненні да ўдзельнікаў устаноўлены неабгрунтаваныя дадатковыя патрабаванні, прадугледжаныя для паслуг у галіне архітэктурнай дзейнасці і інжынерных пошукаў, — неправамерна запатрабавана наяўнасць атэстата адпаведнасці, кваліфікацыйных атэстатаў персаналу, а таксама пацвярджэнне дзелавой рэпутацыі, вопыту выканання аналагічных дагавораў і здольнасці рэалізаваць праект уласнымі сіламі. Дапушчаныя парушэнні маглі пацягнуць удзел у працэдурах закупак арганізацый, прапановы якіх не адпавядалі палажэнням заканадаўства. У выніку пракуратура Шумілінскага раёна вынесла прадпісанне на адрас кіраўніка арганізацыі, якая дапусціла парушэнні.

Акт нагляду выкананы ў поўным аб’ёме — працэдура закупкі на суму больш за 350 тыс. рублёў адменена. Па патрабаванні пракуратуры за парушэнне парадку закупачнай дзейнасці спецыяліст па арганізацыі закупак прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю