Top.Mail.Ru

Па праграме «Сямейны капітал» на 1 лістапада адкрыта 157,5 тыс. дэпазітных рахункаў — Мінпрацы

У Беларусі для шматдетных сем’яў на 1 лістапада адкрыта 157,5 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме «Сямейны капітал». З іх 82,7 тыс. дэпазітных рахункаў — на суму $826,9 млн, а 74,8 тыс. дэпазітных рахункаў — на суму 2 млрд рублёў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Па стане на 1 лістапада прынята 104,8 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоваў — 79%, атрыманне медыцынскіх паслуг — 10%, адукацыю — 10%, набыццё тавараў для людзей з інваліднасцю — 1%.

У Мінпрацы нагадалі, што з 1 студзеня 2026 года памер сямейнага капіталу складае 35 505 рублёў. Ён назначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаванні, удачэрэнні) трэцяга альбо наступнага дзіцяці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю