Вынікам сумеснай работы павінна стаць стварэнне адзінай электроннай платформы па прыёме і апрацоўцы заявак замежных грамадзян на аказанне медыцынскіх паслуг у Беларусі па прынцыпе «аднаго акна».
Рэалізацыя праекта плануецца пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) і Праграмы развіцця ААН. Укарэняць платформу на базе дзяржаўнага аператара медыцынскага турызму «Клінікі Беларусі».
«На сустрэчы ў офісе прадстаўніцтва ЕАБР у Беларусі бакі абмеркавалі арганізацыйныя і тэхнічныя аспекты рэалізацыі праекта, вызначылі механізм для яго запуску», — адзначылі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Замежныя грамадзяніне змогуць хутка і якасна арганізаваць паездку ў Беларусь для атрымання медпаслуг «пад ключ», уключаючы падбор медустановы, вызначэнне праграмы лячэння, папярэдні разлік кошту, транспартнае суправаджэнне, пражыванне і інш. З дапамогай сэрвісу будзе і магчымасць адначасова спланаваць наведванне турыстычных аб’ектаў.