Top.Mail.Ru

Па ўсім Кітаі запусцілі тэлефонныя паслугі eSIM

Тры вядучыя аператары сувязі Кітая — China Telecom, China Mobile і China Unicom — афіцыйна запусцілі тэлефонныя паслугі электроннай сім-карты (eSIM) у маштабах усёй краіны, перадае «Сіньхуа».



Як паведаміла кампанія China Telecom, спажыўцы могуць актываваць сэрвіс у фізічных магазінах або зрабіць папярэднюю замову анлайн праз дадатак кампаніі, пасля чаго наведаць загадзя выбраны магазін для актывацыі. China Mobile заявіла, што будзе прадастаўляць паслугі eSIM для ўсёй лінейкі прадуктаў, якая ахоплівае не толькі смартфоны, але і разумныя гадзінннікі, планшэты і бартавыя прылады ў аўтамабілях.

Тэлефонны сэрвіс eSIM інтэгруе функцыі фізічнай сім-карты ва ўбудаваны чып тэлефона. Без устаўкі фізічнай сім-карты карыстальнікі тэлефонаў з падтрымкай eSIM могуць дыстанцыйна загружаць свае мабільныя нумары і запісваць іх у чып тэлефона. Тэлефоны, якія абсталяваны eSIM, прапануюць тыя ж функцыі, што і іх аналагі з традыцыйнымі сім-картамі, уключаючы галасавыя званкі, мабільныя даныя і паслугі тэкставых паведамленняў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю