Top.Mail.Ru
243

Па ўсходзе — дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 27 жніўня

У Беларусі 27 жніўня ў начны і ранішні час месцамі чакаецца туман, у асобных раёнах — навальніцы. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с, днём у асобных раёнах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў цяпла. Днём будзе 16-22 градусы вышэй за нуль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю