Па ўсёй Беларусі ўведзены забароны і абмежаванні на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Поўная забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці. Таксама чырвоным колерам на інтэрактыўнай карце абазначаны пяць раёнаў Брэсцкай вобласці: Ганцавіцкі, Іванаўскі, Лунінецкі, Пінскі і Столінскі. У іх забароны ўведзены з 3 мая.
Ва ўсіх астатніх раёнах краіны наведванне лясоў абмежавана.
Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор’я.