Адзначаецца, што гэтыя прадпрымальнікі сталі самымі маладымі self-made-мільярдэрамі ў гісторыі.
Маладыя прадпрымальнікі Адарш Хірэмат, Брэндан Фудзі і Сур'я Мідха, якія трапілі ў рэйтынг, з’яўляюцца заснавальнікамі стартапа Mercor па падборы персаналу з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Як звяртае ўвагу часопіс Forbes, пасля ацэнкі іх кампаніі прыватнымі інвестарамі ў кастрычніку 2025 года яны сталі «самымі маладымі мільярдэрамі ў свеце, якія дасягнулі поспеху ўласнымі сіламі».
Багацце гэтых трох прадпрымальнікаў ацэньваецца ў $2,2 млрд.
У 2008 годзе самым маладым мільярдэрам, паводле версіі Forbes, стаў Марк Цукерберг, якому на той момант было 23 гады.