Top.Mail.Ru
288

Па выніках чарговага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета падпісаны шэраг дакументаў

Двухдзённы рабочы візіт Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Кыргызстан, дзе прайшло пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета, завершаны. Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, па выніках сустрэчы кіраўнікоў урадаў «пяцёркі» падпісана каля 10 дакументаў


Двухдзённы рабочы візіт Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Кыргызстан, дзе прайшло пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета, завершаны. Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, па выніках сустрэчы кіраўнікоў урадаў «пяцёркі» падпісана каля 10 дакументаў. Сярод іх:

— Распараджэнне «Аб адмене рашэння Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 14 студзеня 2025 г. № 6 «Аб зацвярджэнні Правілаў рэалізацыі агульнага працэсу фарміравання зборніка прынятых папярэдніх рашэнняў мытных органаў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза па класіфікацыі тавараў».

— Рашэнне «Аб зацвярджэнні праграмы развіцця біржавых таргоў на агульным біржавым (арганізаваным) рынку тавараў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза».

— Распараджэнне «Аб гадавой справаздачы Еўразійскай эканамічнай камісіі аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правілаў канкурэнцыі на іх, за 2024 год».

— Распараджэнне «Аб унясенні змянення ў план мерапрыемстваў („дарожную карту“ па рэалізацыі Асноўных напрамкаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 2024-2026 гады».

— Распараджэнне «Аб залічэнні і размеркаванні сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2024 годзе».

— Распараджэнне «Аб Канцэпцыі развіцця агульнага рынку лекавых сродкаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза».

— Распараджэнне «Аб Канцэпцыі развіцця агульнага рынку медыцынскіх вырабаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза».

— Распараджэнне «Аб прадстаўленні Вышэйшаму Еўразійскаму эканамічнаму Савету кандыдатуры члена Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі».

— Распараджэнне «Аб прадстаўленні Вышэйшаму Еўразійскаму эканамічнаму Савету кандыдатуры члена Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі».

— Распараджэнне «Аб часе і месцы правядзення чарговага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю