Пра гэта было заяўлена на 25-м юбілейным міжнародным біржавым форуме, які прайшоў у Мінску.
Удзел у пленарным пасяджэнні прыняў намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка.
Ён адзначыў, што біржавы гандаль выступае надзейным падмуркам для развіцця міжнароднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва:
— Пры гэтым ён не толькі забяспечвае эфектыўны механізм цэнаўтварэння і кіравання рызыкамі, але і служыць каталізатарам эканамічнага росту.
Гаворачы аб адной з найважнейшых задач біржы, віцэ-прэм’ер адзначыў наступную:
— Падтрыманне ўстойлівасці рынку за кошт насычэння неабходным таварным асартыментам і захавання цэнавай стабільнасці.
Юрый Шулейка таксама агучыў красамоўную статыстыку:
— Па выніках мінулага года тавараабарот біржы склаў каля 8 мільярдаў долараў. Пры гэтым сума зэканомленых сродкаў і дадатковай выручкі беларускіх удзельнікаў таргоў з моманту стварэння біржы перавысіла 2 мільярды долараў.
Ён адзначыў, што запатрабаванасць біржавога механізму ў гандлёва-закупачнай дзейнасці наглядна дэманструе і рост долі біржавых продажаў у аптовым тавараабароце Рэспублікі Беларусь.
— У 2024 годзе гэты паказчык дасягнуў 7,2%, — падсумаваў віцэ-прэм’ер.
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч у гутарцы з журналістамі патлумачыў, што скарачаць або, наадварот, пашыраць гэты пералік тавараў, здзелкі з якімі павінны праходзіць праз біржу, будзе залежаць ад сусветных тэндэнцый.
На БУТБ дадалі, што цяпер у пералік тавараў, здзелкі з якімі павінны праходзіць праз біржу, уваходзяць металавырабы, драўніна, мука, трава, а таксама мясная і малочная прадукцыя.