Top.Mail.Ru
189

Па выніках снежня намінальная налічаная сярэдняя заработная плата перавысіла тры тысячы рублёў

Як паведамілі ў Белстаце, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у снежні 2025 года склала 3112,7 рубля.


Самыя высокія зарплаты зафіксаваны ў Мінску — 4290,9 рубля, затым ідзе Мінская вобласць — 3171,8 рубля. На Брэстчыне намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў снежні складала 2852,7 рубля, на Гродзеншчыне — 2681,9, на Гомельшчыне — 2623,5, у Віцебскай вобласці — 2518,2 і Магілёўскай — 2485,2 рубля.

Па відах эканамічнай дзейнасці самай прыбытковай стала інфармацыя і сувязь — 7069,7 рубля, фінансавая і страхавая дзейнасць паказала 5664,8 рубля, прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — 4078,8 рубля, будаўніцтва — 3903,4 рубля, прамысловасць — 3285,1 рубля.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю