Top.Mail.Ru
53

Паблізу ўзбярэжжа Турцыі затанула лодка з нелегаламі — загінулі не менш за 19 чалавек

Раніцай у сераду, 1 красавіка, судна з нелегальнымі мігрантамі затанула каля турэцкага курорта Бодрум на ўзбярэжжы Эгейскага мора. Ахвярамі трагедыі сталі не менш за 19 чалавек, уключаючы дзіця, паведаміла sb.by са спасылкай на ТАСС.



Паводле інфармацыі тэлеканала NTV, супрацоўнікі падраздзялення берагавой аховы Турцыі, якія прыбылі на месца здарэння, змаглі выратаваць 20 чалавек.

Адзначаецца, што нелегалы з дзяржаў Блізкага Усходу і Афрыкі часта выбіраюць Турцыю для таго, каб дабрацца ў Еўропу, галоўным чынам морам праз Грэцыю. Яе астравы ў Эгейскім моры знаходзяцца каля турэцкага ўзбярэжжа.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю