Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада сабраў нараду аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве Нежынскага горна-ўзбагачальнага комплексу, перадае БелТА.
«Нежынскі ГУК — флагманскі праект для краіны. Вельмі складаны праект, які патрабуе пастаяннай увагі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка наведваў гэты аб’ект у маі 2025 года, і там, на месцы, быў прыняты шэраг рашэнняў па завяршэнні будаўніцтва і адначасовым развіцці Любанскага раёна.
Як дакладвае ўрад, ёсць цяжкасці з завяршэннем работ і прыёмкай аб’ектаў у эксплуатацыю. Пры гэтым асноўнае тэхналагічнае абсталяванне зманціравана, пусканаладачныя работы праведзены. У верасні 2025 года ўпершыню атрымана таварная прадукцыя. На гэты час выраблена каля 400 тыс. т калійных угнаенняў. І яны знайшлі свайго пакупніка на экспартных рынках. «Прамежкавы вынік мы атрымалі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
На нарадзе Прэзідэнт ставіць задачу сумленна абмеркаваць праблемы, тэрміны і неабходныя рашэнні для больш хуткага выхаду камбіната на праектныя магутнасці.