Top.Mail.Ru
171

Пачаўся прыём заявак да ўдзелу ў навагоднім марафоне сяброўства «Шар дабрыні»

На Віцебшчыне стартаваў прыём заявак да ўдзелу ў навагоднім марафоне сяброўства «Шар дабрыні».

Яго арганізатарам выступае абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў пры падтрымцы абласнога Савета дэпутатаў. Мэта марафону — збор сродкаў для дзяцей з інваліднасцю на набыццё жыццёва неабходных сродкаў рэабілітацыі, якія не ўваходзяць у дзяржаўны рэестр. 

Дабрачынны праект трэці год аб’ядноўвае майстроў, рамеснікаў, творчыя калектывы, нераўнадушных грамадзян, якія вырабляюць аўтарскія ёлачныя цацкі. Падчас выставы, якая працуе ў перыяд рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», наведвальнікі замаўляюць шары, ахвотныя ўдзельнічаюць у аўкцыёне. Выручаныя сродкі накіроўваюць канкрэтным дзецям з інваліднасцю. Напрыклад, у 2023 годзе ўдалося сабраць 12 тыс. рублёў, набылі вібраплатформу для дзяўчынкі Леры і аплацілі аперацыю хлопчыку Мікіту, летась набылі аналізатар Solar ELISA для дзіцячай абласной бальніцы. 

Сёлета для ўдзелу ў марафоне сяброўства ўжо перададзена 35 шароў. Кожны шар дабрыні дае дзецям надзею на падтрыманне здароўя, на перамогу над цяжкай хваробай.

Святлана Якаўлева




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю