Пачаўся прыём заявак на Нацыянальную тэатральную прэмію, паведамляе БелТА.
У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў наступных секцыях: «Тэатр драмы», «Тэатр лялек», «Музычны тэатр» і «Спектакль для дзяцей і юнацтва».
У секцыі «Тэатр драмы» вызначаны дзве асноўныя намінацыі («Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны» і «Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны») і некалькі індывідуальных — «Лепшая работа рэжысёра ў спектаклі тэатра драмы», «Лепшая работа мастака ў спектаклі тэатра драмы», «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы», «Лепшая работа драматурга ў спектаклі тэатра драмы», «Прэмія журы».
У секцыі «Тэатр лялек» — адна асноўная намінацыя «Лепшы спектакль тэатра лялек». Індывідуальныя намінацыі — «Лепшая работа рэжысёра ў спектаклі тэатра лялек», «Лепшая работа мастака ў спектаклі тэатра лялек», «Лепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра лялек», «Прэмія журы».
У секцыі «Музычны тэатр» тры асноўныя намінацыі: «Лепшы оперны спектакль», «Лепшы спектакль балета» і «Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл». Таксама ёсць некалькі індывідуальных намінацый: «Лепшая работа пастаноўшчыка ў музычным спектаклі» (рэжысёра/балетмайстра/харэографа), «Лепшая работа мастака ў музычным спектаклі», «Лепшая жаночая роля ў музычным спектаклі», «Лепшая мужчынская роля ў музычным спектаклі», «Лепшая работа дырыжора ў музычным спектаклі» і «Прэмія журы».
У секцыі «Спектакль для дзяцей і юнацтва» — адна асноўная намінацыя «Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва».
У ходзе конкурсу таксама прысуджаюць спецыяльныя прэміі — «За ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі» і «За падтрымку тэатральнага мастацтва Беларусі».
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць на электронны адрас Міністэрства культуры (ministerstvo@kultura.gov.by) па 18 жніўня 2025 года наступныя матэрыялы: заяўку на ўдзел па форме, праграму спектакля з пазначэннем даты прэм’еры, звесткі аб рэжысёрска-пастановачнай групе, сінопсіс і відэазапіс спектакля (дзеючую спасылку ў інтэрнэце), афішу, фатаграфіі спектакля і інш.
Удзельнічаць могуць тэатральна-відовішчныя арганізацыі Беларусі, іншыя арганізацыі культуры розных форм уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі, якія рэалізуюць творчую дзейнасць, звязаную з пастаноўкай спектакляў, установы адукацыі ў сферы культуры са спектаклямі, прэм’ера якіх у Беларусі адбылася ў перыяд з 1 сакавіка 2023 года па 1 чэрвеня 2025 года.
Пры гэтым ад аднаго ўдзельніка конкурсу можа быць прадстаўлена не больш за два спектаклі ў адной асноўнай намінацыі.