Top.Mail.Ru
293

Пачалася выдача сертыфікатаў па цэнтралізаваным тэсціраванні

З 1 ліпеня абітурыенты могуць атрымліваць свае сертыфікаты па ЦТ.



Для таго, каб забраць дакумент, неабходна звярнуцца менавіта ў той пункт, дзе абітурыент здаваў выпрабаванне па прадмеце. Калі гэта адбывалася ў некалькіх пунктах — прыйдзецца наведаць кожны з іх. У асноўным, гэта тычыцца выпускнікоў школ мінулых гадоў і каледжаў.

У Палажэнні аб ЦТ запісана, што абітурыент атрымлівае сертыфікат пад подпіс — у ведамасці выдачы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання. Пры гэтым неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі), а таксама пропуску з адзнакай «Тэставанне прайшоў». Пропуск пасля атрымання сертыфіката забіраецца.

Калі па якіх-небудзь прычынах паступаючы ў ВНУ сам не можа атрымаць сертыфікат аб ЦТ, гэта могуць зрабіць яго прадстаўнікі або законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў.

Для атрымання сертыфіката прадстаўнікі абітурыента павінны прадаставіць копію дакумента, які сведчыць іх асобу, даверанасць, аформленую ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, копію дакумента, які сведчыць асобу абітурыента і дакумент аб адукацыі абітурыента. 

Законны прадстаўнік непаўналетняга абітурыента таксама дае копію дакумента, які сведчыць яго асобу, дакумент, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка, копію дакумента, які сведчыць асобу абітурыента і дакумент аб адукацыі абітурыента (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі). 

Сертыфікаты, якія абітурыенты не забралі, захоўваюцца ў пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання да канца каляндарнага года, наступнага за каляндарным годам, у якім было праведзена ЦТ. Па заканчэнні гэтага тэрміну дакументы знішчаюцца. 

Алена ВІНАГРАДАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю