Top.Mail.Ru

Пачаліся перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі па тэлебачанні і радыё

8 студзеня пачаліся перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па ТБ і радыё, паведамляе ЦВК.


ЦВК зарэгістраваныя пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў. Жараб’ёўка даты і часу перадвыбарных выступленняў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыё адбылася 23 снежня.

У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё выступленні будуць трансліравацца ў наступным парадку:

8 студзеня — Алег Гайдукевіч і Аляксандр Хіжняк;
10 студзеня — Ганна Канапацкая і Сяргей Сыранкоў;
15 студзеня — Сяргей Сыранкоў і Ганна Канапацкая;
17 студзеня — Алег Гайдукевіч і Аляксандр Хіжняк.

Час выхаду ў эфір — з 8.00 да 9.00. Працягласць выступлення — не больш за 30 хвілін.

У эфіры «Беларусь 1» выступленні будуць трансліравацца ў наступным парадку:

9 студзеня — Ганна Канапацкая, Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч;
16 студзеня — Аляксандр Хіжняк, Ганна Канапацкая, Сяргей Сыранкоў, Алег Гайдукевіч.

Час выхаду ў эфір — з 18.00 да 20.00. Працягласць выступлення — не больш за 30 хвілін.

Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад перадвыбарных выступленняў па тэлебачанні і радыё.

Агітацыйны этап выбарчай кампаніі працягнецца па 25 студзеня. Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю