Top.Mail.Ru
246

Пачалося галасаванне за новы графічны знак беларускага рубля

Нацыянальны банк Беларусі аб'явіў аб старце анлайн-галасавання за новы графічны знак беларускага рубля. Яно пройдзе з 17 па 28 лістапада 2025 года.


Як выбраць новы сімвал?

На конкурс паступіла амаль 2 700 заявак з варыянтамі знакаў. Конкурсная камісія ўжо ацаніла іх і выбрала пяць найлепшых работ. Прагаласаваць за той варыянт, які вам спадабаўся, можна на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка.

Новы графічны знак будзе выбраны па выніках ацэнак камісіі і галасавання ў інтэрнэце.

Навошта гэта?

Мэта конкурсу, які стартаваў 24 верасня 2025 года, — стварыць арыгінальны і лёгка пазнавальны сімвал для беларускай нацыянальнай валюты.

Што атрымае пераможца?

Аўтар найлепшага знака атрымае ўзнагароду ў памеры 3 000 беларускіх рублёў. У конкурсе маглі ўдзельнічаць грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у краіне.

Вынікі конкурсу аб'явяць не пазней за 31 снежня 2025 года.

Чытайце таксама: Рэспубліканскі конкурс «Слова мае значэнне» праходзіць у Беларусі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю