Top.Mail.Ru
676

Пачатак лета — без дажджоў

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 1 чэрвеня ўмовы надвор’я ў краіне будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску.



Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер Заходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад плюс 6 °C па захадзе да плюс 14 °C па паўднёвым усходзе Беларусі, максімальная днём будзе ад плюс 17 °C па поўначы да плюс 25 °C па паўднёвым захадзе краіны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю