Top.Mail.Ru
169

Пад Бабруйскам знайшлі грыб вагой амаль 10 кг

Ці ядомы?

У ваколіцах вёскі Кавалі Бабруйскага раёна мясцовы аграном-садоўнік ААТ «Неўскі-Агра» Іван Аўрамчык выявіў гіганцкі грыб-порхаўку. Унікальны экзэмпляр прадэманстраваў жывёлавод Дзмітрый Лапцеў.

Асаблівасці знаходкі

Грыб-гігант быў зрэзаны на полі сельгаспрадпрыемства. Вага грыба памерам з кавун склала 9 кг 830 г.

Грыб-порхаўка, паводле адкрытых крыніц, лічыцца ядомым і карысным грыбам, але ўжываць у ежу яго можна толькі да таго часу, пакуль ён не страціў белізну і не пачаў цямнець. Знойдзены грыб захоўваў усе прыкметы свежасці.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота з адкрытых крыніц



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю