Top.Mail.Ru

Пад Гомелем затрымалі мужчыну, які ўстанавіў пасткі ў забароненай зоне

У Гомельскую абласную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету ад неабыякавых грамадзян паступіла інфармацыя: у забароненай для палявання зоне паблізу Гомеля выяўлены пасткі, у адну з якіх ужо трапіла ліса. Пра гэта паведамілі БелТА ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Інспектары сумесна з грамадскім інспектарам (па сумяшчальніцтве егерам РДГА «БТПР») неадкладна выехалі на месца. Яны вызвалілі лісу з жалезнага палону і выпусцілі ў натуральнае асяроддзе пражывання, а таксама арганізавалі скрытае назіранне за месцам учынення правапарушэння.

Ужо на наступны дзень грамадзянін, які ўстанавіў пасткі, вярнуўся да іх і быў затрыманы на месцы злачынства. У дачыненні да затрыманага разглядаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 282 (незаконнае паляванне) КК.

Дзяржінспекцыя заклікае грамадзян не заставацца ўбаку і паведамляць вядомую інфармацыю пра факты браканьерства або незаконнага захоўвання прылад палявання па кругласутачным тэлефоне даверу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю