Top.Mail.Ru
164

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда: паглядзіце на яе незвычайную афарбоўку

Мілым відэа ў сваіх сацсетках падзялілася інструктар па іпатэрапіі Таццяна Церашкова. На яе ферме пад Гроднам нядаўна нарадзілася незвычайная авечка. Пра гэта паведаміла newgrodno.by



Малая, якую назвалі Піпа, вельмі падобная сваёй афарбоўкай на... панду. У яе, як і ў кітайскага мядзведзя, белая мыска, а вакол вачэй характэрныя кругі з цёмнай воўны.

Праўда, у адрозненне ад флегматычных панд, Піпа вызначаецца вясёлым і гуллівым характарам. Відаць, што на месцы яна ўседзець не можа.

«Яна асаблівая — сапраўдная «кактэйльная» парода: тут і гены Раманоўскіх, і выдатныя мясныя лініі. Адным словам — высакародны метыс! Ахвотных купіць прыгажуню хоць адбаўляй, але наш сямейны савет аднагалосны: продажу не будзе, — расказала Таццяна. — Піпа нарадзілася 27 сакавіка 2026 года і адразу стала сваёй. А членаў сям’і, як вядома, не прадаюць. Так што наша дзяўчынка застаецца дома!»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю