Top.Mail.Ru

Пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных спраў праходзіць другі дзень комплексных камандна-штабных вучэнняў УУС Гомельшчыны

«Пры спыненні масавых беспарадкаў працуем выразна і зладжана»


Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў прэс-службе міліцэйскага ведамства. Аналагічныя трэніроўкі, мэтай якіх з’яўляецца праверка гатоўнасці асабовага складу органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС да выканання задач у асаблівых умовах, ужо адбыліся ў іншых рэгіёнах краіны. 



У мерапрыемстве таксама прымаюць удзел намеснік міністра — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, начальнікі ГУУС і абласных УУС, кіраўнікі рэгіянальных падраздзяленняў сілавых структур і дзяржаўных органаў.

Звяртаючыся да прысутных, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падкрэсліў неабходнасць наладжанага і аператыўнага інфармацыйнага абмену паміж зацікаўленымі. Узаемадзеянне павінна быць арганізавана такім чынам, каб выключыць узнікненне якіх-небудзь пытанняў.

— Варта прапрацаваць пытанне, каб пры дзеяннях у асаблівых умовах мы маглі прымаць пэўныя рашэнні без санкцыі пракурора. Для гэтага паўнамоцтвы кіраўнікоў аператыўна-сітуацыйнага штаба павінны быць пашыраныя. Важна ўлічыць усе юрыдычныя аспекты. 

Прыярытэт — належная прафілактыка на прадпрыемствах: нельга дапусціць уцягвання людзей у дэструктыўны рух.


Таксама кіраўнік МУС даручыў прапрацаваць механізм арганізацыі харчавання для падраздзяленняў, якія пераводзяцца на казарменнае становішча.

— Сёння мы праводзім 7-ыя вучэнні. Яны арганізаваны з улікам усіх праблемных пытанняў, якія мелі месца ў іншых рэгіёнах. Асаблівыя словы падзякі начальнікам РАУС за пільнасць. 

Усе уступныя, у тым ліку пазапланавыя, накіраваны на праверку фізічнай вынослівасці асабістага складу, гатоўнасці да ўжывання і выкарыстання зброі. Асабліва гэта датычыцца байцоў спецпадраздзяленняў.


Пры спыненні масавых беспарадкаў працуем выразна і зладжана. Рашэнні прымаеце вы, дзейнічайце строга ў адпаведнасці з заканадаўствам. Галоўнае — не дапускаць правакацый, спыняючы іх у самым пачатку, — падкрэсліў Іван Кубракоў.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю