Top.Mail.Ru

Пад Магілёвам у лістападзе зацвіло цэлае поле васількоў

На полі ў Магілёўскім раёне ў лістападзе зацвілі васількі. Незвычайная прыродная з’ява здзівіла нават дасведчаных аграрыяў, паведамляе БелТА.


Поле, дзе квітнее расліна, належыць ААТ «Палыкавічы». Як расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Анастасія Хмялеўская, атрыманы пейзаж незвычайны: ужо практычна цалкам апала лісце на дрэвах, а поле прыцягвае ўвагу сваім насычаным сінім колерам. Звычайна цвіценне васількоў прыпадае на летні перыяд, часам яго можна назіраць у верасні. 




«Але для глыбокай восені гэта дзіўная з’ява. Восень сёлета парадавала ўсіх камфортным і сонечным надвор’ем, практычна поўнай адсутнасцю замаразкаў. І хутчэй за ўсё, менавіта гэта і стала прычынай паўторнага цвіцення васількоў, — дзеліцца яна. — Аднак важна разумець, што васілёк — гэта пустазелле. А таму ў бліжэйшыя дні яго скосяць».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю