Top.Mail.Ru

У Шумілінскім раёне мядзведзь тыдзень тэрарызуе пчальнік

У вёсцы Старынавічы Шумілінскага раёна з’явіўся небяспечны і вельмі настойлівы госць. Ужо сем начэй запар мясцовы пчаляр Васіль Вінакураў сустракае наступствы візітаў ляснога ласуна. Мядзведзь зрабіў пчальнік месцам сваёй пастаяннай «вячэры», паведаміла СТБ.


За тыдзень касалапы зламыснік знішчыў дзевяць пчоласямей. Дзейнічае звер выключна пад ноччу: ён разломвае вуллі ў трэскі, пакідаючы пасля сябе толькі пакарабачаныя рамкі і раскіданую вашчыну. 

Гаспадар пчалтніка з болем назірае за тым, што засталося ад яго работы. «Гэтую сям’ю ён разбурыў літаральна за паўгадзіны. Пчолы, якія выжылі, збіліся ў кучку і не ведаюць, куды ім падзецца. Хутчэй за ўсё, яны загінуць», — пракаменціраваў сітуацыю Васіль Вінакураў.

Набегі ляснога звера нанеслі сур’ёзны ўдар па гаспадарцы: з 30 вулляў цэлымі засталіся толькі 21. Пчаляр падкрэслівае, што страты не абмяжоўваюцца толькі страчаным мёдам. Гэта велізарныя фінансавыя і працоўныя выдаткі. Каб аднавіць пчальнік, трэба не толькі чыніць інвентар і соты, але і закупляць новыя пчоласем’і, што сёння каштуе нямала.


Пакуль што пчальнік выглядае так, быццам па ёй прайшоўся магутны ўраган. Мядзведзь прыходзіць «па раскладзе», і мясцовыя жыхары з трывогай чакаюць, калі звер нарэшце насыціцца і спыніць свае начныя гастролі. Пытанне, як засцерагчы маёмасць ад такога суседа, застаецца адкрытым.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю