Анлайн-пастка.
У міліцыю звярнулася 25-гадовая мінчанка, якая стала ахвярай інтэрнет-вымагання. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
Па словах дзяўчыны, яна прымала ўдзел у анлайн-гульні. У працэсе размовы адміністратар групы заявіў, што на яе нібыта паступіла скарга за выкарыстанне чыт-кодаў. Пад маркай «праверкі» ён прапанаваў устанавіць спецыяльную праграму, даслаўшы спасылкі і коды актывацыі.
Пасля ўстаноўкі тэлефон быў заблакіраваны. Незнаёмец запатрабаваў 600 рублёў за аднаўленне доступу, а потым павялічыў суму да 850 рублёў.
Дзяўчына перавяла грошы, аднак неўзабаве ёй прад’явілі новае патрабаванне — аформіць крэдыт на 2500 рублёў.
Атрымаўшы адмову, ён аддалена сцёр усю інфармацыю з прылады. Усвядоміўшы, што вымагальніцтвы не спыняцца, мінчанка звярнулася ў міліцыю.
Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа.
Старшы інспектар ДІГС Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва нагадвае асабліва даверлівым грамадзянам, што ніколі не варта ўстанаўліваць на свае ўстройствы ніякія праграмы па просьбе незнаёмцаў, нават калі яны прадстаўляюцца адміністратарамі гульняў; не трэба паведамляць коды, паролі і дадзеныя банкаўскіх карт. Калі прылада заблакаваная і ад вас патрабуюць грошы для аднаўлення яе работы — адразу звяртайцеся ў міліцыю.
І памятаце: інтэрнэт-гульні — не месца для даверу да незнаёмцаў!