У асобных раёнах Гомельскай вобласці пачалі ўключаць ацяпленне ў жылым фондзе. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на аблвыканкам.
Як расказалі ў Галоўным упраўленні ЖКГ Гомельскага аблвыканкама, уключэнне ацяплення праводзіцца паэтапна. Рашэнне мясцовыя органы ўлады прымаюць, зыходзячы з існуючых сярэднясутачных тэмператур вонкавага паветра.
«Згодна з дзейнымі правіламі, падача цяпла ў жылыя дамы і інтэрнаты пачынаецца пасля таго, як сярэднясутачная тэмпература паветра тры дні запар утрымліваецца на адзнаках, ніжэйшых за +8 °C», — нагадалі ў аблвыканкаме.
Далей у чарзе на падключэнне — адміністрацыйныя, грамадскія і вытворчыя будынкі.