Top.Mail.Ru
243

Падатак на звышдаходы: што змяняецца з 1 студзеня

Што змяняецца ў выплаце падатку на звышдаходы з 1 студзеня, расказалі ў Міністэрстве па падатках і зборах, перадае БелТА.



«Што датычыцца павышаных ставак падаходнага падатку адносна звышдаходаў, з 1 студзеня 2026 года прадаўжае дзейнічаць стаўка 25 працэнтаў і ўведзена новая стаўка 30 працэнтаў», — адзначылі ў МПЗ.

Стаўка падаходнага падатку ў памеры 25 працэнтаў прымяняецца адносна сукупнасці даходаў, пералічаных у п.82 арт.199 Падатковага кодэкса, налічаных за 2026 год у памеры звыш Br350 тыс., але не больш як Br600 тыс., а таксама даходаў у выглядзе дывідэндаў, налічаных за 2026 год у памеры звыш Br350 тыс. 

Стаўка падаходнага падатку ў памеры 30 працэнтаў прымяняецца адносна сукупнасці даходаў, пералічаных у п.82 арт.199 ПК, калі такія даходы налічаны за 2026 год у памеры звыш Br600 тыс., з улікам некаторых асаблівасцей. Так, да даходаў звыш Br350 тыс., але не больш як Br600 тыс., прымяняецца стаўка 25 працэнтаў з перавышэння над мяжой у памеры Br350 тыс. А да даходаў звыш Br600 тыс. прымяняецца стаўка 30 працэнтаў з перавышэння над мяжой у памеры Br600 тыс.

Вылічэнне падаходнага падатку па павышаных стаўках ажыццяўляецца падатковым органам на падставе падатковай дэкларацыі, якую фізічная асоба, якая атрымала названыя даходы за 2026 год, абавязана будзе прадставіць у падатковы орган не пазней за 31 сакавіка 2027 года.

Разам з тым з 1 студзеня 2026 года для падатковых агентаў, якія выплачваюць замежным грамадзянам (падданым), асобам без грамадзянства (падданства), якія пастаянна не пражываюць у Беларусі, на працягу каляндарнага года звышдаходы, устаноўлены абавязак па вылічэнні і ўтрыманні падаходнага падатку па павышаных стаўках (25 працэнтаў або 30 працэнтаў) па кожным факце выплаты такіх даходаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю