Азартная гульня з законам скончылася фіяска для ТАА «Ф», якое ажыццяўляе дзейнасць па арганізацыі азартных гульняў. Паведаміла Міністэрства па падатках і зборах.
Падчас пазапланавай праверкі падатковыя органы выявілі факты неаднаразовай выплаты заработнай платы «ў канвертах» як афіцыйна працаўладкаваным, так і не працаўладкаваным работнікам.
У выніку праверкі, з нелегальна выплачанай заработнай платы быў прад’яўлены падаходны падатак з фізічных асоб, агульная сума якога склала 1 мільён рублёў.
Акрамя гэтага, парушальніка чакае адміністрацыйная альбо крымінальная адказнасць. Інфармацыя пра выяўленыя парушэнні перададзена ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і БРУСП «Белдзяржстрах».