Top.Mail.Ru
76

Падаць дэкларацыю аб даходах у Беларусі трэба не пазней за 31 сакавіка, нагадалі ў МПЗ

Беларусам трэба падаць дэкларацыю аб даходах не пазней за 31 сакавіка, паведамілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Дэкларацыю павінны падаць грамадзяне, якія атрымалі даходы з-за мяжы, ад продажу маёмасці, іншыя даходы, падлік падатку па якіх ажыццяўляецца падатковым органам. На яе падставе падатковы орган правядзе разлік падатку і да 30 красавіка накіруе паведамленне на выплату. Сам падатак падлягае выплаце не пазней за 1 чэрвеня 2026 года.

Прадаставіць дэкларацыю можна рознымі спосабамі. Ёсць класічны варыянт — звярнуцца ў падатковы орган. Прычым дзейнічае прынцып экстэрытарыяльнага абслугоўвання, таму дэкларацыю можна падаць у любы падатковы орган незалежна ад месца жыхарства, ад месца пастаноўкі на ўлік. Форму падатковай дэкларацыі можна спампаваць з афіцыйнага сайта Міністэрства па падатках і зборах альбо знайсці ў Інтэрнэце. Другі варыянт — накіраваць дэкларацыю па пошце, пры гэтым датай падачы дэкларацыі будзе лічыцца дзень паштовага адпраўлення. А самы зручны спосаб — праз асабісты кабінет плацельшчыка на сайце падатковых органаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю