Top.Mail.Ru

Падазраванага ў трайным забойстве затрымалі па гарачых слядах у Столінскім раёне

У Столінскім раёне аператыўнікі затрымалі падазраванага ў трайным забойстве, паведамілі БелТА ў МУС.

Паведамленне пра забойства 64-гадовай пенсіянеркі і двух яе сыноў 37 і 40 гадоў у вёсцы Альгомель паступіла на спецлінію 102 сёння раніцай. Іх целы са слядамі гвалтоўнай смерці былі выяўлены ва ўласным доме.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку па гарачых слядах устанавілі і затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 33-гадовы раней судзімы за забойства жыхар гэтага ж населенага пункта. Пасля ўчынення злачынства ён хаваўся ў доме знаёмай.

«Вядома, што ў дзень забойства яны распівалі алкаголь. Падчас застолля ўзнік канфлікт, у ходзе якога госць схапіў нож і спачатку забіў двух братоў, а затым іх маці. Стварыў бачнасць бязладзіцы ў доме і, склаўшы целы побач, схаваўся», — паведаміў начальнік аддзела ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрый Старчыкаў.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю