У час сустрэчы суразмоўцы адзначылі, што ў аснове беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ляжаць асабістыя кантакты паміж лідарамі дзвюх краін, а таксама інтэнсіўная камунікацыя паміж кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў.
Бакі пагадзіліся з неабходнасцю канвертавання гэтых сувязяў у канкрэтныя гандлёва-эканамічныя праекты.
Суразмоўцы зверылі падыходы да развіцця супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама ў галінах навукі і адукацыі, культуры і турызму. Сышліся на думцы аб неабходнасці ўмацавання міжрэгіянальных сувязяў, адзначыўшы, што ўсе вобласці Беларусі ўжо маюць напрацоўкі па ўзаемадзеянні з Індыяй.
Індыйскі бок пацвердзіў зацікаўленасць у беларускай тэхніцы для сельскай, гарадской, камунальнай гаспадаркі і горназдабыўной галіны.
Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў 2027 годзе актыўнай сумеснай кампаніі па збліжэнні дзелавых колаў дзвюх краін па лініі сумесных камісій, рабочых груп і праз галіновыя структуры.
У той жа дзень Максім Рыжанкоў у якасці сустаршыні Беларуска-Індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве прыняў удзел у яе 12-м пасяджэнні.
У ходзе мерапрыемства разгледжаны пытанні развіцця гандлёва-эканамічных і міжрэгіянальных сувязяў, планы па паглыбленні прамысловай кааперацыі, супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, аховы здароўя і фармацэўтыкі, навукі і тэхналогій, адукацыі, культуры, турызму, мытнага ўзаемадзеяння.
Бакі адзначылі рост тавараабароту, які за дзевяць месяцаў 2026 года павялічыўся на 30 працэнтаў, і дамовіліся рухацца ад простага гандлю да сумеснай вытворчасці. У першую чаргу, гэта датычыцца арганізацыі зборкі беларускай тэхнікі ў Індыі, фармацэўтычнай вытворчасці ў Беларусі, а таксама выкарыстання пляцоўкі СЭЗ «Брэміна-Орша» для выхаду індыйскіх кампаній на рынак ЕАЭС.