Супрацоўнікі па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці ўстанавілі 17-гадовага жыхара Пінскага раёна, які распрацаваў і распаўсюджваў у Інтэрнэце шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, паведамляе БелТА.
Праваахоўнікі высветлілі, што праграма прызначалася для незаконнага збору рэквізітаў банкаўскіх карт і персанальных даных грамадзян. Яна аўтаматычна захоўвала ўведзеную карыстальнікамі інфармацыю, якую ў далейшым зламыснікі прадавалі ў ценявым сегменце інтэрнэту.
Следчымі распачата крымінальная справа за распрацоўку, выкарыстанне, распаўсюджванне альбо збыт шкоднасных камп’ютарных праграм. Фігуранту пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. У цяперашні час вядзецца работа па ўстанаўленні пацярпелых ад незаконных дзеянняў фігуранта.