Top.Mail.Ru
252

Падлеткі ў Гомелі пранікалі на аб’екты прадпрыемстваў, якія не эксплуатуюцца: за хайп дзяцей адкажуць бацькі

У Гомелі супрацоўнікі міліцыі затрымалі групу непаўналетніх ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў, якія дзеля лайкаў і новых падпісчыкаў у сацсетках пранікалі на неэксплутаваныя аб’екты прадпрыемстваў і арганізацый, адкуль выкрадалі маёмасць, паведамілі БелТА ва УУС аблвыканкама.


Свае ўчынкі падлеткі здымалі на відэа і дзяліліся імі ў сацыяльных сетках, абмяркоўвалі ў месенджары планы далейшых дзеянняў. «Спалохаўшыся адказнасці, маладыя людзі паспрабавалі выдаліць кантэнт, але ён быў аператыўна адноўлены супрацоўнікамі міліцыі. У тэлефоне аднаго з фігурантаў таксама былі выяўлены матэрыялы экстрэмісцкай накіраванасці», — расказалі ва УУС. 

У дачыненні да непаўналетніх і іх бацькоў праводзіцца праверка, па выніках дзеянняў кожнага будзе дадзена прававая ацэнка.

Міліцыя заклікае ўсіх дарослых узмацніць кантроль за тым, як праводзяць час іх дзеці, асабліва на канікулах. «Будзьце пільныя і ўважлівыя да кола зносін дзяцей. Памятайце, што менавіта ад вашага падыходу да выхавання залежыць іх шчаслівае і бяспечнае дзяцінства», — адзначылі ва УУС.

Чытайце таксама: У Беларусі плануюць узмацніць абарону непаўналетніх ад азартных гульняў у сетцы

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю