Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі каманды Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на чале са спецпасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам, перадае БелТА.
«Паважаны Джон, далёка жывём, таму рэдка бачымся. Але я вас вітаю ў Беларусі. Аб тым, што вы прыедзеце да нас, мы нічога не ўтойвалі. Ды і вы асабліва нічога не ўтойвалі, нам пра гэта вядома. Нашы людзі ведалі аб тым, што вы прыедзеце. Я вам павінен сказаць, з вялікім інтарэсам грамадства ўспрымае вашы візіты. Ну а суседзі і іншыя лідары дзяржаў уважліва сочаць за нашай сустрэчай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Як вы бачыце, наша кампанія крыху пашырылася. Я папрасіў прыехаць прэм’ер-міністра, каб ён падрабязна мог далажыць аб выніках нашых мінулых кантактаў на практыцы (як рэалізуюцца папярэднія дамоўленасці. — Заўвага БелТА)», — дадаў беларускі лідар.
У сваю чаргу Джон Коўл перадаў прывітанне ад Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. «Ён усяляк падтрымлівае ўсё тое, што мы робім», — сказаў ён.
Удзел у перагаворах з беларускага боку таксама прымаюць прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, старшыня КДБ Іван Тэртэль і пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.
Лукашэнка: Беларусь адкрытая для абмеркавання з ЗША любых пытанняў, але трэба няўхільна выконваць дамоўленасці
«Мы адкрыты да абмеркавання любых пытанняў. Адзінае (гэта не патрабаванне, а мая просьба да вас) — каб мы няўхільна выконвалі нашыя дамоўленасці. З нашага боку і з боку ЗША», — сказаў кіраўнік дзяржавы.