У другі дзень афіцыйнага візіту Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі і членаў беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Азербайджан адбыўся шэраг найважнейшых сустрэч з кіраўніцтвам гэтай краіны. Беларускую дэлегацыю гэтым днём сустракаў Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліеў, Прэм’ер-міністр Азербайджанскай Рэспублікі Алі Асадаў, а таксама старшыня Мілі Меджліса Сахіба Гафарава.
Падчас сустрэч бакі абмеркавалі перспектывы развіцця міжнародных адносін паміж краінамі. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам Старшыні Палаты прадстаўнікоў здзейсніла афіцыйны візіт у Азербайджанскую Рэспубліку для ўдзелу ў 13-й сесіі Сусветнага форуму гарадоў, які праводзіцца пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Падчас сустрэчы з азербайджанскім лідарам спікер Палаты прадстаўнікоў перадаў Ільхаму Аліеву сардэчныя прывітанні і найлепшыя пажаданні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
— Вашы адносіны, лідараў нашых краін, якія характарызуюцца высокім узроўнем даверу і дружбы, задаюць высокую планку для выбудоўвання адносін паміж іншымі дзяржаўнымі органамі, — адзначыў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Сергяенка павіншаваў Азербайджан з паспяховым правядзеннем Сусветнага форуму гарадоў і адзначыў, што краіна валодае багатым вопытам правядзення прэстыжных міжнародных мерапрыемстваў, пра што сведчыць і высокі ўзровень арганізацыі форуму.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу, што Беларусь даражыць даверным характарам адносін з Азербайджанам, якія грунтуюцца на павазе інтарэсаў адно аднаго, узаемнай падтрымцы і імкненні да практычных вынікаў. Ён адзначыў, што адкрыты дыялог і рэгулярныя сустрэчы на вышэйшым узроўні пацвярджаюць характар стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі.
Спікер звярнуў увагу на ўнёсак у развіццё партнёрства з боку парламентаў дзвюх краін і выказаў упэўненасць, што комплексны фармат узаемадзеяння на ўзроўні ўсіх галін улады можа адыграць ключавую ролю ў далейшым умацаванні шматпланавага супрацоўніцтва. Кіраўнік дэпутацкага корпуса асобна падзякаваў Азербайджану за падтрымку нашай краіны ў міжнародных арганізацыях, заявіўшы, што Беларусь са свайго боку таксама заўсёды гатова падставіць плячо азербайджанскім сябрам.
Падчас размовы былі абмеркаваны перспектывы развіцця адносін у розных сферах, адбыўся абмен думкамі аб пашырэнні супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін. Спікер Палаты прадстаўнікоў выказаў упэўненасць, што высокі ўзровень беларуска-азербайджанскіх адносін будзе і надалей служыць надзейнай асновай для ўзаемнай падтрымкі і развіцця супрацоўніцтва па ўсіх кірунках.
Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў падчас сустрэчы са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам адзначыў, што Беларусь прадстаўлена на 13-й сесіі Сусветнага форуму гарадоў дэлегацыяй высокага ўзроўню. Ільхам Аліеў выказаў задавальненне развіццём беларуска-азербайджанскіх адносін, заснаваных на цесным сяброўстве, і падкрэсліў, што ва ўсіх сферах ажыццяўляецца актыўнае супрацоўніцтва. У гэтым кантэксце была адзначана важнасць міжпарламенцкага фармату. Закрануўшы супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў эканамічнай сферы, кіраўнік Азербайджанскай дзяржавы адзначыў паспяховую рэалізацыю сумесных праектаў.
Пасля сустрэчы з азербайджанскім лідарам беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у цырымоніі ўскладання вянка да магілы Агульнанацыянальнага лідара Азербайджана Гейдара Аліева, а таксама ў цырымоніі ўскладання кветак да помніка Заріфы Аліевай і шэраг найважнейшых сустрэч. Старшыня Палаты прадстаўнікоў азнаёміўся з пленарнай залай Мілі Меджліса, пагутарыў са спікерам парламента і пакінуў запіс у кнізе Ганаровых гасцей. Затым адбылася сустрэча з Прэм’ер-міністрам Азербайджанскай Рэспублікі Алі Асадавым. У ходзе названых кантактаў адбылося абмеркаванне ўсяго спектра двухбаковых адносін, вызначэнне перспектыўных для рэалізацыі праектаў міждзяржаўнага партнёрства, у тым ліку развіцця міжпарламенцкіх сувязяў.
Даслоўна
Беларусь удзельнічае ў будаўніцтве аграгарадка ў Агдамскім раёне Азербайджана
Праект, ініцыіраваны прэзідэнтамі дзвюх краін, закліканы прыкметна палепшыць умовы жыцця мясцовага насельніцтва. Для Азербайджана ён асабліва важны на фоне маштабнай задачы па аднаўленні Карабаха, паведаміў на палях Сусветнага форуму гарадоў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы.
— Наш аграгарадок мы сумесна з нашымі калегамі з Азербайджана будуем у адным з раёнаў тут, таму што людзі хочуць жыць у такіх уладкаваных ціхіх анклавах, — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Паводле яго слоў, гэта ідэя, якая належыць кіраўнікам нашых краін, паслужыць павышэнню якасці жыцця многіх азербайджанцаў.