Як нагадалі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, асноўная задача прадпрыемстваў рэспубліканскіх аўтадарог — навядзенне парадку на дарожнай сетцы, якая абслугоўваецца.
У мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху безумоўным прыярытэтам з’яўляецца рамонт пакрыцця. Усяго з пачатку года на рэспубліканскай сетцы дарог ліквідавана каля 60 тысяч «квадратаў» сезонных ямін.
Вялікая работа праводзіцца па прыборцы смецця ў паласе адводу, прывядзенні ў парадак (ачыстка, мыйка і афарбоўка) элементаў уладкавання: аўтобусных прыпынкаў, пляцовак адпачынку, дарожных знакаў, мастоў і пуцеправодаў.
Кантроль за ходам падрыхтоўкі рэспубліканскіх дарог да летняга сезона і якасцю выконваемых работ ажыццяўляе РУП «Белдарцэнтр».