Top.Mail.Ru
175

Падтопленыя праезныя часткі і спыненне руху грамадскага транспарту. МНС аб наступствах непагадзі

Работнікі МНС аказваюць дапамогу ў ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Мінску, перадае БелТА.



Паводле аператыўных звестак, у сталіцы зафіксавана 16 асноўных участкаў падтапленняў праезных частак у Ленінскім, Савецкім, Кастрычніцкім, Цэнтральным, Партызанскім і Маскоўскім раёнах горада. Зарэгістраваны шэсць выпадкаў спынення руху грамадскага транспарту. Рух ажыццяўляўся па аб’язных маршрутах. Падраздзяленні МНС прыцягваліся ў адным выпадку для адпампоўвання вады з тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Кастрычніцкім раёне.

Ратавальнікі праводзілі работы па распілоўцы і ўборцы дрэва, якое ўпала ў Стаўбцоўскім раёне, аказвалі дапамогу ў адпампоўванні вады з падтопленага жылога дома ў Дзяржынску.

Работнікі МНС манітораць абстаноўку ў сувязі з моцнымі дажджамі ў рэжыме рэальнага часу і знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці. Па аператыўных дадзеных, пацярпелых няма.

Фота з адкрытых крыніц
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю