Top.Mail.Ru

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена 23 выкладчыкам, студэнтам і курсантам ВНУ

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена выкладчыкам, студэнтам і курсантам вышэйшых навучальных устаноў краіны. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 чэрвеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.



За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё творчых здольнасцяў таленавітай моладзі падзякі ўдастоены сем педагогаў: начальнік кафедры тактыкі і ўзбраення радыётэхнічных войскаў факультэта супрацьпаветранай абароны ваеннай акадэміі Павел Байкачоў, старшы выкладчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі факультэта замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Сяргей Зубрый, дэкан інжынерна-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вольга Лаўрова, прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі з курсам факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Юлія Лызікава, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта грамадзянскай авіяцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Ганна Мацкевіч, прафесар кафедры біялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Андрэй Цурыкаў і дацэнт кафедры статыстыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Яўгена Шарылава.

Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена таксама групе студэнтаў і курсантаў, якія прадстаўляюць розныя ВНУ Беларусі, за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўную грамадскую дзейнасць. У ліку 16 чалавек, удастоеных узнагароды, — студэнтка чацвёртага курса факультэта эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ксенія Арцёмчык, студэнтка чацвёртага курса факультэта прадпрымальніцтва і кіравання Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Дзіяна Гарачка, студэнт чацвёртага курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Арцём Палаш, студэнт чацвёртага курса факультэта камп’ютарных навук і электронікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай Уладзіслаў Прозараў і курсант чацвёртага курса факультэта падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Марыя Шыдлоўская.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю