Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена генеральнаму дырэктару ТАА «Издательскиий дом «Национальная оборона», галоўнаму рэдактару часопіса «Национальная оборона» (Расія) Ігару Каротчанку. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 5 верасня Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ігар Каротчанка ўдастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё адзінай інфармацыйнай прасторы і ўсебаковае асвятленне важнейшых падзей грамадска-палітычнага жыцця Саюзнай дзяржавы.