Top.Mail.Ru

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена працаўнікам АПК і калектывам шасці сельгаспрадпрыемстваў

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена працаўнікам аграпрамысловага комплексу і калектывам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзякі Прэзідэнта ўдастоены працаўнікі АПК Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна, а таксама калектывы работнікаў шасці сельгаспрадпрыемстваў: СУП «Міжлескае» Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, ААТ «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, ААТ «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, СВК «Свіслач» Гродзенскага раёна, ААТ «Казловічы-Агра» Слуцкага раёна Мінскай вобласці, КСУП «Ніва-Барсукі» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю