Нядаўнім госцем навучэнцаў стаў лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі паэт Віктар Шніп. Ён расказаў пра свае новыя кнігі, пра цыкл «дзённікавых раманаў» «Заўтра была адліга», якія выходзяць на працягу некалькіх гадоў у Выдавецкім доме «Звязда», пра серыю кніг паэзіі, якую ён сабраў у сапраўдную бібліятэку на працягу мінулых гадоў.
Віктар Шніп — часты госць У Мар’інай Горцы, Пухавіцкім раёне. Паэт добра ведае літаратурна-краязнаўчую біяграфію Пухавіччыны. Таму ў сваім выступленні ў пярэдадзень 80-годдзя Вялікай Перамогі Віктар Анатольевіч расказаў пра творчасць пісьменнікаў-землякоў, якія абаранялі Радзіму ў салдацкім страі, у партызанскіх шарэнгах, — пра Алеся Бачылу, Макара Паслядовіча, Алеся Макарэвіча, Захара Біралу, Пятра Рунца...
Сяргей ШЫЧКО