Лічбавыя задачы для банкаўскага сектара.
Банкаўскі сектар — тая галіна, якая павінна паглынаць рашэнні ў галіне штучнага інтэлекту адной з першых. Што можа спрыяць паскоранаму IT-развіццю банкаўскай сферы і якія выклікі ў сувязі з гэтым давядзецца вырашаць, падчас выступлення на семінары-прэзентацыі «Суверэнная платформа штучнага інтэлекту» на палях міжнароднага ІКТ-форуму Digital Expo-2025 растлумачыў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў, паведамляе БелТА.
Быць у авангардзе лічбавага развіцця эканомікі і ўкаранення метадаў штучнага інтэлекту ў банкаўскай сферы, па словах першага намесніка кіраўніка Нацыянальнага банка, дапамагае вялікі аб’ём аналізаваных даных і значная ўдзельная вага ўжо заалгарытмізіраваных працэсаў. «Не будзем гэтага хаваць: банкаўская сфера — адна са сфер-лідараў па ўкараненні IT-рашэнняў. Разам з тым, мы разумеем, што самастойная распрацоўка тэхналогій падобнага маштабу — задача надзвычай рэсурсаёмістая», — звярнуў увагу Аляксандр Ягораў і растлумачыў, чаму пастаноўку на службу ШІ можна лічыць гульнёй працяглай.
У Мінску з 17 па 20 чэрвеня праходзіць міжнародная выстава Digital Expo, якая стала пляцоўкай для дэманстрацыі інавацыйных рашэнняў і тэхналогій, месцам сустрэч прафесіяналаў лічбавай індустрыі, лакацыяй для нэтворкінгу і абмену вопытам. У выставе ўдзельнічаюць звыш 90 кампаній і арганізацый, у ліку якіх лідары IT-рынку Беларусі, Расіі і Кітая. Насычаная дзелавая праграма ўключае звыш 20 тэматычных мерапрыемстваў, сярод якіх круглыя сталы, семінары, прэзентацыі кампаній-удзельнікаў. У шырокім коле экспертаў абмяркоўваюцца такія сучасныя трэнды, як цыфравізацыі ў прамысловасці, тэхналогіі і рашэнні для развіцця разумных гарадоў, імпартанезалежнасць і тэхналагічны суверэнітэт, абарона персанальных даных, інфармацыйная бяспека, лічбавая трансфармацыя будаўнічай галіны і аграсектара, лічбавы офіс і лічбавая лагістыка.