Top.Mail.Ru
199

Пагранпераход Мядзінінкай акупіравалі пчолы


Пчаліны рой абаснаваўся на пагранпераходзе Мядзінінкай, паведамляе smartpress.by.

Як мяркуецца, прыляцелі яны з пчалінага рою з літоўскага боку.

У роі можа быць да 25 тысяч пчол.

Кожная пчала нясе з сабой запасы мёда для будаўніцтва новай хаты. Аднак «праверак на груз мёду, які перавозіўся імі, не праводзілася», — пажартавалі ў мытні.

Пчол сабралі і перадалі пчаляру.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю