Top.Mail.Ru
264

Пагроза для здароўя: прыпынена работа адной са сталовых у Брэсце

Камітэт дзяржкантролю Беларусі прыпыніў дзейнасць вытворчай сталовай у Брэсце, дзе былі выяўлены найгрубейшыя парушэнні, паведамілі ў прэс-службе КДК.


«Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці сумесна са спецыялістамі Брэсцкага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўстаноўлены найгрубейшыя парушэнні ў дзейнасці адной з брэсцкіх сталовых», — расказалі ў КДК.

У прыватнасці, размова ідзе аб шматлікіх парушэннях, якія ўяўляюць пагрозу для здароўя наведвальнікаў. Так, работнікі сталовай рэалізоўвалі гатовую прадукцыю са скончаным тэрмінам прыдатнасці і не выконвалі ўмовы яе захоўвання.

Таксама выяўлены парушэнні па кулінарнай прадукцыі — не адсочваліся ўсе этапы яе вытворчасці.

Акрамя таго, супрацоўнікі КДК і спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выявілі, што асобныя вытворчыя і складскія памяшканні знаходзіліся ў антысанітарных умовах.

Таксама выяўлены факты, калі фактычная вага страў не адпавядала названай у тэхналагічнай дакументацыі. У выніку кантрольных мерапрыемстваў было утылізавана больш за 10 кілаграмаў кулінарнай прадукцыі.

Работа сталовай прыпынена да поўнага ўстаранення выяўленых парушэнняў і навядзення парадку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю